22 снежня 2024, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянцы прадставяць на Берлінале фільм «Жыве Беларусь!»

4
Італьянцы прадставяць на Берлінале фільм «Жыве Беларусь!»

8 лютага адбудзецца паказ фільма «Жыве Беларусь!» на кінафестывалі Берлінале ў рамках Еўрапейскага кінарынка.

Найбольш цікава тое, што фільм будзе прадстаўлены італьянскім павільёнам кампаніі Intramovies, якая з'яўляецца сусветным дыстрыбутарам стужкі, перадае «Радыё Свабода».

У каталогу кінарынка фільм, які падпісаны беларускай лацінкай «Žyvie Biełaruś!» і па-англійску «Viva Belarus!», суседнічае з французскай камедыяй Vive la France! Акрамя таго, Intramovies прэзентуе на фестывалі некалькі італьянскіх і адну нямецкую стужку.

«Жыве Беларусь!» здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы.

Рэжысёр фільма - паляк Кшыштаф Лукашэвіч. Сцэнарысты - беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.

Галоўную ролю - рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінцэнт) Папко. Фільм зняты на рэальных падзеях і сабраў у сабе гісторыі і лёсы многіх беларусаў, якія прайшлі і працягваюць праходзіць праз рэпрэсіі ў Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках