16 красавiка 2024, aўторак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вышчэр рынкавага сацыялізму: уладальнікаў кватэр будуць высяляць за пазыкі

96

Уласнікаў, якія запазычыліся па камунальных плацяжах, змогуць высяляць з кватэр з 2 сакавіка 2013 года.

З уступленнем у сілу новага Жыллёвага кодэкса (ЖК), да ўладальнікаў кватэр, якiя маюць запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП), будуць прымяняць больш жорсткія меры ўздзеяння.

Як растлумачылі карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» у ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» (МГЖХ), згодна з арт. 155 новага кодэкса кватэра злоснага неплацельшчыка з ліку ўласнікаў можа быць па рашэнні суда выстаўленая на публічныя таргі. З атрыманай ад продажу сумы аднімуць суму запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі, а за тыя грошы, што засталіся, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган набудзе і перадасць былому ўладальніку ва ўласнасць іншае жыллё. Яно будзе меншай плошчы, можа саступаць папярэдняму па сваіх спажывецкіх якасцях і пры гэтым размяшчацца не ў Менску, а ў іншым населеным пункце.

Пры гэтым даўжніку, які мае 6-месячную запазычанасць, будзе прадастаўленая магчымасць на працягу года самастойна расплаціцца па пазыках або прадаць жыллё.

Такая ж норма будзе прымяняцца да тых уладальнікаў, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў карыстання жылымі і дапаможнымі памяшканнямі і іх утрымання.

- Ужыванне дадзенай нормы будзе насіць хутчэй папераджальны характар і нагадваць уласнікам пра неабходнасць захавання патрабаванняў жыллёвага заканадаўства, - адзначыла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы МГЖХ Марына Смірнова.

Усё ж у МГЖХ не выключаюць, што выпадкі продажу прыватызаванага жылля за пазыкі будуць.

Па стане на 1 лютага бягучага года 14.663 уласніка кватэр мелі запазычанасць па камунальных плацяжах на суму 3 млрд. 885 млн. рублёў (таксама 6.032 наймальніка - на суму 2 млрд. 106 млн. рублёў). З іх 377 уладальнікаў ухіляліся ад аплаты больш за 6 месяцаў, іх агульная пазыка складала 519 млн. рублёў (сярод наймальнікаў такая запазычанасць лічылася паводле 305 асабовых рахункаў на суму 736 млн. рублёў).

ЖРЭА раёнаў ужо распачалі першыя крокі паводле новага ЖК: за люты накіравалі ўласнікам-неплацельшчыкам больш за 600 апавяшчэнняў пра неабходнасць пагасіць запазычанасць па камунальных плацяжах. Рэакцыя рушыла ўслед: на сённяшні дзень 20% злосных даўжнікоў расплаціліся з абавязкамі цалкам, 5% - часткова.

Па-ранейшаму Жыллёваму кодэксу толькі наймальнікаў, якія пражываюць у дзяржаўных кватэрах, у судовым парадку перасялялі ў жыллё меншай плошчы за доўгатэрміновую запазычанасць па аплаце ЖКП або высялялі без прадастаўлення жылплошчы за неаднаразовыя парушэнні правілаў карыстання жылым памяшканнем. Такія меры ў адносінах да іх прапісаныя і ў новым ЖК.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках