2 траўня 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аун Сан Су Чжы пераабралі лідарам апазіцыі М'янмы

5
Аун Сан Су Чжы пераабралі лідарам апазіцыі М'янмы

У М'янме нобелеўская лаўрэатка Аун Сан Су Чжы сёння была пераабраная лідарам апазіцыйнай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю».

Гэтымі днямі ў найбуйнейшым горадзе М'янмы Янгоне праводзіцца з'езд «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю», піша Lenta.ru.

Напярэдадні перавыбрання Аун Сан Су Чжы звярнулася да аднапартыйцаў з заклікам не дапусціць разладу ўнутры партыі і аб'яднацца напярэдадні выбараў 2015 года, у выніку якіх апазіцыя разлічвае атрымаць большасць месцаў у парламэнце. У партыі назіраецца канфлікт паміж старэйшым і маладым пакаленнем, паведамляе Agence France-Presse. Карэспандэнт BBC News, у сваю чаргу, адзначае, што партыя мае патрэбу ў рэструктурызацыі.

«Нацыянальная ліга за дэмакратыю» перамагла на парламэнцкіх выбарах у 1990 годзе. Вайскоўцы, якія знаходзіліся ва ўладзе ў М'янме, адмовіліся прызнаць перамогу партыі і пасадзілі яе лідарку Аун Сан Су Чжы пад хатні арышт. На працягу больш чым 20 гадоў апазіцыйная дзейнасць у М'янме фактычна знаходзілася пад забаронай. «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» байкатавала парламенцкія выбары 2010 года, бо меркавала, што выбарчае заканадаўства ставіць удзельнікаў выбараў у няроўнае становішча.

У М'янме быў праведзены шэраг рэформаў, і ў 2012 годзе «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» ўзяла ўдзел у выбарах і атрымала 43 месцы ў парламэнце. Большая частка месцаў у ім, аднак, да гэтага часу належыць партыі, што падтрымліваецца вайскоўцамі.

Аун Сан Су Чжы 67 гадоў. У 1991 годзе, знаходзячыся пад хатнім арыштам, яна была ўзнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй міру за дзейнасць у абароне правоў чалавека ў М'янме і дасягненні ў мірнай барацьбе за дэмакратыю. Су Чжы змагла выехаць з краіны, каб атрымаць прэмію, толькі ў 2012 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках