7 траўня 2024, aўторак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельская міліцыя трапілася на фальсіфікацыі

34
Гомельская міліцыя трапілася на фальсіфікацыі

Упраўленнем СК па Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да двух супрацоўнікаў міліцыі.

Яны фальсіфікавалі матэрыялы аператыўна-вышуковай дзейнасці, піша «Ежедневник».

У поле зроку следчых трапілі падпалкоўнік міліцыі Г., і капітан Ш, які пакінуў органы ўнутраных спраў яшчэ ў 2010 годзе. Гаворка ідзе не пра нейкі адзінкавы выпадак, а пра заганную практыку, якая існавала ў гомельскай міліцыі, незалежна ад асоб. Матэрыялы справы фальсіфікавалі у залежнасці ад таго, што трэба было зрабіць. Калі трэба было кагосьці пасадзіць, то садзілі, калі трэба было адмовіць ва ўзбуджэнні справы, то адмаўлялі - паперы рабіліся хутка і «прафесійна».

Так паводле дадзеных следства, падпалкоўнік Г. у траўні 2006 года, займаючы пасаду старэйшага аперупаўнаважанага УБЭЗ УУС Гомельскага аблвыканкама, наўмысна насуперак інтарэсам службы, з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, сфальсіфікаваў матэрыялы аператыўна-вышуковай дзейнасці ў дачыненні да грамадзяніна П., следствам чаго стала незаконнае прыцягненне апошняга да крымінальнай адказнасці. Па дадзеным факце ў дачыненні да падпалкоўніка ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах здзяйснення ім злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без.

Другая крымінальная справа распачатая па факце, які меў месца ў 2010 годзе ў АБЭЗ Калінкавіцкага РАУС Гомельскай вобласці. Паводле дадзеных следства, капітан міліцыі, праводзячы праверку па факце пашкоджання міцэлія грыбоў у СП «Дамановіцкі агароднінасушыльны завод», склаў і змясціў у матэрыялы праверкі загадзя ілжывыя тлумачэнні трох работнікаў названага прадпрыемства, фактычна іх не апытваючы, пасля чаго занёс загадзя ілжывыя звесткі пра апытанні вышэйзгаданых асобаў у афіцыйны дакумент - узгодненую і зацверджаную кіраўніцтвам АУС пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

У цяперашні час вядзецца расследаванне гэтых крымінальных спраў, пасля чаго будзе вынесенае працэсуальнае рашэнне па іх.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках