19 снежня 2024, Чацвер, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліп для Ланской здымаюць у Стамбуле

44
Кліп для Ланской здымаюць у Стамбуле

Ужо два дні Алена Ланская здымае кліп на песню «Solayoh».

Пасля гасцявога выступлення на адборачным туры ў Румыніі 9 сакавіка беларуская ўдзельніца «Еўрабачання» вылецела ў Стамбул на здымкі відэакліпа для сваёй песні. Па словах прадзюсера спявачкі Змітра Баранава, справіцца з працай яны плануюць на працягу тыдня, перадае «Еўрарадыё».

«Цяпер мы знаходзімся ў Стамбуле на здымках відэакліпа на нашу ўжо пастаянную песню, з якой мы паедзем на Еўрабачанне. Песня завецца «Solayoh». Кліп мы здамо своечасова - на сустрэчу кіраўнікоў дэлегацый у Мальме мы прыедзем з відэакліпам», - сказаў Баранаў.

Нагадаем, сустрэча кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц Еўрабачання пройдзе ў Мальме з 16 па 18 сакавіка. Дарэчы, на 16 сакавіка ў Ланской запланаванае выступленне на фінале нацыянальнага адбору ў Кішынёве. Па словах Баранава, гэтае выступленне для іх вельмі важнае, так як прадстаўнік Малдовы знаходзіцца ў адной падгрупе і адным паўфінале з прадстаўніцай Беларусі.

Замяніць песню беларускага кампазітара Леаніда Шырына «Rhythm of Love» на твор яго бельгійскага калегі Марка Пелінга «Solayoh» было вырашана 6 сакавіка на сумеснай нарадзе прадстаўнікоў Белдзяржтэлерадыёкампаніі і прадзюсарскага цэнтра «Спамаш».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках