6 траўня 2024, панядзелак, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскага міністра асудзілі за падман

6
Брытанскага міністра асудзілі за падман

Былога міністра ў справах энэргетыкі і змянення клімату Вялікабрытаніі Крыса Х’юна прысудзілі да пазбаўлення волі на восем месяцаў.

Міністр сышоў у адстаўку пасля таго, як яго выкрылі ў хлусні паліцыі. Аб гэтым паведамляе 11 сакавіка Agence France-Presse. Таксама была арыштаваная ягоная былая жонка Вікі Прайс, піша Lenta.ru.

Прысуд быў вынесены ў ходзе судовага разбору інцыдэнту, які адбыўся вясной 2003 года. Х’юн, тады дэпутат Еўрапарламента, ехаў на аўтамабілі з жонкай і быў спынены паліцыяй за перавышэнне хуткасці. Х'юн заявіў, што за стырном знаходзілася ягоная жонка, Прайс пацвердзіла гэтую інфармацыю, і штраф быў выпісаны на яе імя.

Пазней яны развяліся, і летам 2011 года Прайс распавяла ў інтэрв'ю выданню The Sunday Times аб гэтым эпізодзе. Паводле ейных слоў, напраўду аўтамабілем кіраваў Х'юн.

Пасля заявы Прайс абодвух мужа і жонку звінавацілі ў перашкодзе выкананню правасуддзя, - крымінальным злачынстве, максімальным пакараннем за якое з'яўляецца пажыццёвае пазбаўленне волі. У лютым 2012 года Х'юн пакінуў пасаду міністра. Доўгі час ён бараніў сваю невінаватасць, аднак напачатку лютага прызнаў, што сапраўды пераклаў адказнасць за перавышэнне хуткасці на сваю жонку.

Пасля абвяшчэння прысуду Х'юн распавёў у інтэрв'ю газеце The Guardian, што шкадуе, што не прызнаў сваёй віны адразу. Са слоў былога міністра, ён не зрабіў гэтага раней, таму што не хацеў, каб такая нязначная правіна зруйнавала ягоную кар'еру. «Я хачу і павінен  папрасіць прабачэння за тое, што не прызнаўся адразу, як толькі гэтая гісторыя выявілася. Мне трэба было прызнацца і змірыцца са зменамі ў сваёй кар'еры. Заканадаўцы могуць шмат чаго, але яны не маюць права парушаць законы», - заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках