2 траўня 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Залатухін запаў у кому

20
Валерый Залатухін запаў у кому

Стан здароўя вядомага акцёра Валерыя Залатухіна рэзка пагоршыўся. Ён запаў у кому. Артыст не можа гаварыць і рухацца.

Жонка 71-гадовага куміра гледачоў як старэйшага пакалення, так і моладзі, распавяла, што мужу зусім дрэнна. У цяперашні час ён знаходзіцца без прытомнасці. «Валерый Сяргеевіч - у коме, у яго пухліна мозгу», - цытуе жанчыну «Комсомольская правда».

Залатухін быў шпіталізаваны ў Расейскі цэнтр рэнтгенарадыялогіі 4 сакавіка з анкалагічным захворваннем. Па дадзеных «Інтэрфакса», у акцёра гэта захворванне было даўно. Рэзкае пагаршэнне стану здароўя артыста наступіла 28 лютага. Валерыю Залатухіну зрабілі тамаграфію, пасля чаго медыкі пераканаліся, што хвароба нанесла сур'ёзны ўдар па цэнтральнай нервовай сістэме арганізма вядомага артыста. Лекары дазволілі жонцы Залатухіна Ірыне Ліндт наведаць мужа разам з васьмігадовым сынам Іванам.

У сувязі з цяжкім станам Залатухіна прызначаны новы мастацкі кіраўнік маскоўскага Тэатра на Таганцы, які акцёр узначаліў пасля сыходу са сваёй пасады Юрыя Любімава. Дэпартамент культуры сталіцы атрымаў заяву ад Валерыя Залатухіна з просьбай вызваліць яго ад пасады па стане здароўя. «Дэпартамент задаволіў просьбу Залатухіна», - сказалі ў прэс-службе ведамства.

5 сакавіка на сайце «Таганкі» паведамілі: «Народны артыст Расеі Валерый Залатухін, які ўзначальваў Тэатр на Таганцы з чэрвеня 2011 года, пакінуў дырэктарскае крэсла па прычыне хваробы. Кіраўнік Дэпартамента культуры Сяргей Капкоў прадставіў новага дырэктара тэатра - Уладзіміра Флэйшара».

Новы дырэктар ужо заявіў, што Залатухін застанецца ў трупе тэатра, дзе гуляе з 1964 года.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках