2 траўня 2024, Чацвер, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску забаранілі спектакль «Сабачае сэрца» Валерыя Залатухіна

57

«Прарваліся Шарыкава, куды ад іх падзецца», - лічыць народны артыст Расеі.

У Менску адмянілі паказ спектакля «Сабачае сэрца» ў пастаноўцы народнага артыста Расеі Валерыя Залатухіна. Пра гэта сам артыст паведаміў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» пасля аншлагавага спектакля ў Берасці.

«У маіх планах быў спектакль у Менску, але знік. Адмяніўся спектакль. Напэўна, прычына не ў гледачах, таму што ў нас паўсюль аншлаг, і 11 апошніх пастановак у Расеі, Украіне, і тыя спектаклі, што былі ў Беларусі. Нейкая іншая прычына».

Антрэпрызу паспелі паказаць у Наваполацку і Гародні, ёсць яшчэ дамовы на паказ у Слуцку і Баранавічах. Ставім гэта, таму што актуальна, кажа Валеры Залатухін:

«Прарваліся Шарыкава, куды ад іх падзецца. Яны кіраўнікі краінай. Ад Шарыкава пазбавіцца няпроста. Гэта - спадчына. Нездарма кажуць: «саўкі». Вось гэтая нацыя «саўкоў» - гэта і ёсць нацыя шарыкавых».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках