6 траўня 2024, панядзелак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заслугі» фальсіфікатаршы Ярмошынай не ацанілі

31
«Заслугі» фальсіфікатаршы Ярмошынай не ацанілі

Адміністрацыя Лукашэнкі не дала адказу на зварот грамадзян аб узнагароджанні Ярмошынай медалём «Герой Беларусі».

Пра гэта сайту charter97.org распавёў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які і быў ініцыятарам просьбы. Ён разам з іншымі магілёўцамі накіраваў калектыўны зварот у адміністрацыю Лукашэнкі яшчэ 21 студзеня, аднак адказу адтуль ён не атрымаў да гэтага часу.

«Па законе, адміністрацыя павінна была адрэагаваць на пісьмовы запыт на працягу 2 тыдняў, аднак прайшло паўтара месяца, а адказу няма», - сказаў Паўлоўскі.

У сувязі з парушэннем закона актывіст адправіў скаргу ў Генеральную пракуратуру. У ёй ён патрабуе знайсці вінаватых у дапушчаных парушэннях і прыцягнуць іх да адказнасці, аб чым хоча быць пісьмова апавешчаны.

Нагадаем, 21 студзеня 50 магілёўцаў папрасілі даць кіраўніку ЦВК Лідзіі Ярмошынай «Героя Беларусі». Адпаведны зварот яны накіравалі на адрас адміністрацыі Лукашэнкі. Як паведамілі падпісанты звароту, атрыманая кіраўніком Цэнтрвыбаркама грамата «За ўмацаванне дэмакратыі» ад «савета рэспублікі» не адпавядае маштабам яе асобы.

Падпісанты падкрэслілі, што Ярмошына «зэканоміла для нашай краіны «неймаверныя рэсурсы». Дзякуючы ёй «дэпутаты» ўсіх узроўняў прызначаюцца яшчэ ў першым туры. Другога тура няма па азначэнні. Вось гэта і дазваляе ўкладваць зэканомленыя сродкі ў развіццё сельскай гаспадаркі, будаўніцтва аграгарадкоў і лядовых палацаў».

Усе падпісанты таксама папрасілі Лукашэнку ўсталяваць у Слуцку і Бабруйску яе бюсты і адправіць яе ў падарожжа ў Парыж на сваім «Майбаху».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках