7 траўня 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у метро можа падаражэць да 3700 рублёў

71
Праезд у метро можа падаражэць да 3700 рублёў

Сабекошт праезду ў менскім метро перавышае 3,7 тыс. рублёў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка па капітальнаму будаўніцтву КУП «Менскі метрапалітэн» Аляксандр Цімафееў, перадае БелТА.

Цяпер пасажыры аплачваюць толькі частку выдаткаў (кошт адной паездкі ў грамадскім транспарце Менска складае 1700 рублёў). Некаторыя сродкі паступаюць ад размяшчэння рэкламы (за мінулы год атрымана каля 11 млрд. рублёў даходаў ад гэтага віду дзейнасці, у тым ліку 1,8 млрд. - ад размяшчэння рэкламы на станцыях, 9,1 млрд. - у вагонах), ад здачы ў арэнду памяшканняў (каля 3 млрд. рублёў).

Найбольш затратныя артыкулы па ўтрыманню метрапалітэна - выдаткі на электраэнергію і выплату заробкаў. Сярэдні заробак па прадпрыемстве ў 2012 годзе складаўся ў памеры 4 млн. 134 тыс. рублёў. Машыністы зарабляюць 7-9 млн. рублёў у месяц.

«Сабекошт перавозкі пасажыраў у падземцы - самы нізкі ў параўнанні з іншымі відамі гарадскога транспарту. Так, у наземным транспарце гэтая лічба перавышае 5 тыс. рублёў за паездку», - адзначыў Аляксандр Цімафееў.

За 2012 год менскім метро было перавезена звыш 281 млн. пасажыраў. На гэты від транспарту прыйшлося 32,7% аб'ёму ўсіх пасажырскіх перавозак у Менску.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках