6 траўня 2024, панядзелак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салігорску забаранілі святкаваць Дзень Волі

7

Салігорскі райвыканкам адмовіў «Таварыству беларускай мовы» ў арэндзе памяшкання для святкавання Дня Волі.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў актывіст салігорскага філіяла ТБМ Віктар Малочка.

«Мы хацелі арганізавана і культурна адзначыць нашае нацыянальнае свята. Таму звярнуліся ў Салігорскі райвыканкам з мэтай арэнды залы, у чым нам было адмоўлена. Пры гэтым старшыня выканкаму Аляксандр Рымашэўскі паказаў, што задачай арганізацыі з'яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць у сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і культуры, а не правядзенне «палітычных мерапрыемстваў», - адзначыў актывіст.

Ён дадаў, што паралельна была пададзена заяўка на мясцовы тэлеканал СТК пра віншаванне жыхароў Салігорска з Днём Волі на беларускай мове.

«Я ўжо каля пятнаццаці раз звяртаўся ў райвыканкам з мэтай правядзення пікетаў, збору подпісаў і іншых мерапрыемстваў. Але заўсёды атрымліваў усяго толькі адпіскі. Гэты раз не стаў выключэннем.

Зараз мы маем намер дачакацца адказу з тэлебачання, які, хутчэй за ўсё, будзе не ў нашу карысць, і ўжо тады абскардзіць у судовым парадку рашэнне гарадскіх уладаў і кіраўніцтва тэлеканала», - сказаў на заканчэнне Віктар Малочка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках