7 траўня 2024, aўторак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС аблаяў міністэрства за рост імпарту

16
МЗС аблаяў міністэрства за рост імпарту

Разам з мерамі па нарошчванню экспарту неабходна ўзмацніць кантроль за абгрунтаванасцю імпартных закупак, лічыць намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў.

Пра гэта ён заявіў, 12 сакавіка падчас выступлення з дакладам на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі, на якім разгледжаныя вынікі знешняга гандлю таварамі і паслугамі за студзень 2013 года, паведамляе прэс-служба ўрада.

Па словах Гур'янава, у пачатку 2013 года адзначаны значны рост імпарту ў шэрагу галін. Гэта датычыцца Мінпрама, Мінгандлю, Мінтрансу, Мінэнерга, канцэрнаў «Беллеспаперапрам», «Беллегпрам», «Белдзяржхарчпрам».

«У шэрагу выпадкаў гэта выклікана рэалізацыяй інвестыцыйных планаў, у асобных выпадках ідзе значны рост імпарту прамежкавых і спажывецкіх тавараў», - канстатаваў Гур'янаў.

Паводле слоў намесніка міністра, у студзені гэтага года ў Беларусі склалася дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў асноўным дзякуючы паспяховаму развіццю экспарту паслуг. «У гандлі таварамі сфармавалася адмоўнае сальда - каля 100 млн. Выклікана гэта некаторым адставаннем ад леташніх тэмпаў», - канстатаваў ён.

Намеснік міністра ўдакладніў, што больш за 50% экспарту паслуг складаюць транспартныя паслугі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках