20 красавiка 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўзбройвае Асада

33
Лукашэнка ўзбройвае Асада

Больш за ўсё зброі ў Сірыю прадалі Расея, Іран і Беларусь.

Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем міру (СІПРЫ). СІПРЫ апублікаваў дадзеныя чарговага даследавання аб міжнародных пастаўках асноўных відаў звычайных узбраенняў і ваеннага абсталявання ў перыяд з 2008 па 2012 год. Для апісання тэндэнцый міжнародных ваенных трансфераў эксперты інстытута бяруць за аснову сярэднія паказчыкі пяцігадовага перыяду.

Па дадзеных СІПРЫ, найбуйнейшым пастаўшчыком асноўных відаў узбраенняў за мінулыя пяць гадоў для Сірыі, у якой зараз ідзе грамадзянская вайна, стала Расея, доля якой у агульным сірыйскім імпарце склала 71%.

Другім найбуйнейшым пастаўшчыком ўзбраення ў Сірыю эксперты называюць Іран (14% сірыйскага імпарту). Далей ідуць Беларусь (11%), Паўночная Карэя (3%) і Кітай (1%).

Сярод імпартуемых Сірыяй узбраенняў пераважаюць самалёты, сістэмы СПА і ракетная зброя. Уся зброя пастаўлялася ўраду Башара Асада. Якіх-небудзь пацверджанняў аб пастаўках асноўных відаў узбраення паўстанцкім сірыйскім групам не маецца.

У пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў асноўных відаў звычайных узбраенняў на працягу пяцігадовага перыяду 2008-12 гг. увайшлі Злучаныя Штаты (30% сусветнага экспарту ўзбраенняў), Расея (26%), Германія (7%), Францыя (6%) і Кітай (5%).

У дакладзе Беларусь сустракаецца таксама як пастаўшчык баявых самалётаў у Судан.

На здымку: сустрэча Лукашэнкі і Асада ў Менску ў 2010 годзе (Мікалай Пятроў, БелТА)

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках