7 траўня 2024, aўторак, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Херман ван Рампей сыходзіць з палітыкі

1
Херман ван Рампей сыходзіць з палітыкі

Старшыня Еўрапейскай рады Херман Ван Рампей заявіў, што завершыць сваю палітычную кар'еру 1 снежня 2014 года.

Як паведаміў Ван Рампей у нядзелю падчас перадачы фламандскага тэлеканала VRT, ён не мае намеру браць удзелу ў парламенцкіх выбарах у Бельгіі ў 2014 годзе, піша «Корреспондент».

«Але члены маёй сям'і будуць у спісах кандыдатаў. Хто захоча галасаваць за аднаго з ван Рампеяў, будзе мець для гэтага ўсе магчымасці. Канец 2014 года - гэта канец маёй палітычнай кар'еры», - заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады.

Каментуючы гэтую заяву, бельгійскія СМІ адзначылі, што члены сям'і Хермана Ван Рампея грунтоўна прадстаўлены ў палітычным жыцці Бельгіі. Яго брат Эрык і сын Петэр засядаюць у парламенце Фландрыі. Сястра Ціне прымала ўдзел у выбарах рознага фармату па спісах левай Партыі працы Бельгіі, а жонка Гэртры з'яўляецца сябрам муніцыпальнай рады адной з камун правінцыі Фламандскі Брабант.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках