7 траўня 2024, aўторак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гогаль і Лермантаў - у падтрымку беларускіх палітвязняў

7

У Пецярбургу прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітычных зняволеных.

У ноч на 18 сакавіка актывісты руху «Вясна», далучыліся да міжнароднай акцыі, якая праходзіць у 60 гарадах Еўропы, і сімвалічна завязалі раты гарадскім помнікам, піша РБК.

Такім чынам маладыя людзі вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Актывісты выступаюць за вяртанне ў краіне базавых дэмакратычных каштоўнасцяў: свабоды слова, свабоды сходаў і павагі да правоў чалавека. Акрамя таго, яны патрабуюць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

«Паўдзельнічаць» у акцыі прыйшлося Карлу Росі, які стаіць у павільёне Міхайлаўскага саду, Міхаілу Лермантаву - у Аляксандраўскім садзе, там жа - Мікалаю Гогалю. Акрамя таго, павязкі апынуліся на твары Астапа Бэндэра - на Італьянскай вуліцы і Джакома Кварэнгі - на Садовай.

Фотa - echomsk.spb.ru

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках