7 траўня 2024, aўторак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На базары ў Самалі валяецца збіты беларускі самалёт

25

Абломкі збітага беларускага самалёта Іл-76 знайшоў расейскі блогер-падарожнік Ілля Варламаў.

«Валяецца проста на тратуары, як быццам так і трэба. У цені крыла нейкія гандляры сядзяць адпачываюць...», - піша блогер.

Як аказалася, самалёт гэты ляжыць там ўжо 5 гадоў. 9 сакавіка 2007 года Іл-76 беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» з двума бронетранспарцёрамі з Уганды пры заходзе на пасадку абстралялі мясцовыя баевікі. На борце паўстаў моцны пажар, аднак пілотам атрымалася пасадзіць самалёт і пазбегнуць ахвяр. Самалёт атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і быў прызнаны не падлеглым рамонту.

23 сакавіка беларусы паслалі яшчэ адзін борт, каб забраць каштоўныя рэчы са свайго самалёта. На жаль, другі самалёт паляцець не змог і таксама быў збіты баявікамі на ўзлёце. У гэты раз загінулі ўсе 11 членаў экіпажа. Першы ІЛ-76 неўзабаве разрабавалі і выкінулі проста на дарогу, дзе ён і ляжыць цяпер.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках