7 траўня 2024, aўторак, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска выйграла міжнародны марафон у Лос-Анджэлесе

9
Беларуска выйграла міжнародны марафон у Лос-Анджэлесе

Беларуская бягунка Аляксандра Дуліба выйграла 28-ы Міжнародны марафон у Лос-Анджэлесе.

27-гадовая Дуліба, якая ў Лос-Анджэлесе дэбютавала на марафонскай дыстанцыі, пераадолела 42 км 195 м з нацыянальным рэкордам - 2 гадзіны 26 хвілін 8 секунд. Бягунка на 15 секунд перавысіла папярэдняе дасягненне, якое было ўстаноўлена ў 1992 годзе ў тым жа Лос-Анджэлесе Мадзінай Біктагіравай (2:26.23), паведамляе БелТА.

- Я рыхтавалася да гэтага марафону і была ўпэўненая, што пакажу высокі вынік. Падчас бегу ў мяне была магчымасць бачыць пейзажы горада, дрэвы, хаты - усё вельмі прыгожа. Гучала музыка, людзі віталі мяне, усміхаліся - я атрымлівала задавальненне ад гэтага цудоўнага спаборніцтва, - прызналася новая рэкардсменка Аляксандра Дуліба, якая апярэдзіла ў Лос-Анджэлесе бліжэйшую пераследніцу эфіопку Земзем Ахмед на 4 хвіліны 24 секунды.

У мужчын перамог кеніец Эрык Мозе. Яго час - 2 гадзіны 9 хвілін 43 секунды. Усяго на старт марафона ў Лос-Анджэлесе выйшлі 24 тыс. удзельнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках