8 траўня 2024, Серада, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэсцкіх актывістаў БХД вызвалілі без складання пратаколаў

1
Брэсцкіх актывістаў БХД вызвалілі без складання пратаколаў

Прыкладна ў 16 гадзін затрыманыя актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі пакінулі будынак Маскоўскага РУУС.

Па словах аднаго з затрыманых Андрэя Шарэнды, іх затрымлівалі людзі ў цывільным прыкладна ў 11.30. Падставай для затрымання нібыта стала ўстанаўленне асоб.

«Ніякіх следчых дзеянняў са мной не праводзілі, склалі толькі пратакол допыту, дзе я паведаміў, што проста шпацыраваў у парку. Лічу, што маё затрыманне звязана з вывешваннем бел-чырвона-белага сцяга, і яно цалкам адвольнае. Ніякіх доказаў таго, што я неяк быў звязаны з гэтым мерапрыемствам, прадстаўлена не было», - распавёў «Еўрарадыё» Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што Уладзіслава Бароўскага, Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду затрымалі сёння ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Менавіта там былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі ў рамках акцыі «Марафон салідарнасці з палітвязнямі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках