7 траўня 2024, aўторак, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» праігнаравала прапановы праваабаронцаў

6
«Палатка» праігнаравала прапановы праваабаронцаў

Прапановы Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend па змене Закона аб грамадскіх аб'яднаннях прызнаныя «немэтазгоднымі».

Яны былі накіраваныя ў Камісію па правах чалавека «нацыянальнага сходу» для азнаямлення і прыняцця да ведама.

Рэкамендацыі і прапановы былі выпрацаваныя зыходзячы са шматгадовага вопыту працы з некамерцыйнымі арганізацыямі, аналізу міжнароднага заканадаўства і вывучэння беларускай практыкі ў гэтай сферы.

15 сакавіка Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend атрымаў афіцыйны адказ «нацыянальнага сходу».

У лісце адзначаецца, што прапановы па законапраекце былі дэталёва прапрацаваныя на пасяджэнні рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў шэрагу дзяржаўных органаў. Аднак было прынятае рашэнне аб немэтазгоднасці карэкціроўкі праекта закона з улікам прапаноў.

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend - беларуская праваабарончая арганізацыя. На працягу 16 гадоў адным з экспертных напрамкаў яе дзейнасці з'яўляецца пытанне прававога рэгулявання стварэння і працы некамерцыйных арганізацый у Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках