11 траўня 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ланскую спансуе нафтавы магнат з Наваполацка

69
Ланскую спансуе нафтавы магнат з Наваполацка

На падрыхтоўку спявачкі да конкурсу бізнэсмен Мікалай Варабей ужо вылучыў першы транш грошай - $230 000, а за апошні месяц ён выдаткаваў ужо больш за 50 000 еўра.

Пасля таго як Ланская распавяла журналістам, што толькі за запіс конкурснай песні ў лепшай лонданскай студыі Abbey Road яна заплаціла 35 000 еўра, а за здымкі кліпа ў Турцыі 15 000, на форумах у інтэрнэце гледачы задаліся пытаннем: за чый кошт банкет? Цм не бюджэтныя зноў грошы?

Нагадаем, у мінулым годзе Белтэлерадыёкампанія папярэдзіла, што з гэтага часу прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні» сам аплачвае сабе ўсю падрыхтоўку да конкурсу. БТ плаціць толькі за пералёт і тыднёвае пражыванне ў гасцініцы ў конкурсныя дні, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Сама Ланская раней не хавала, што яе спансуе прадзюсерскі цэнтр «Спамаш», які 10 гадоў таму стварыў бізнэсмэн Аляксандр Шакуцін. Гэта яму прыналежаць актывы найбуйнейшай у СНД і Усходняй Еўропе кампаніі «Амкадор» - вытворцы дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Ён жа ўваходзіць у пяцёрку самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі. Таму аб тым, што Шакуцін ўжо які год плаціць за свята Ланской, сумневаў ні ў каго не было. Аказалася, не ён! Нягледзячы на тое, што Ланская спявае пры «Спамашы», да «Еўрабачання-2013» яе спансуе іншы, не менш уплывовы бізнесмен Мікалай Варабей. Варабей ужо перавёў на разліковы рахунак «Спамаша» першы транш грошай на падрыхтоўку Ланской - 230 тысяч даляраў. Ён жа, дарэчы, быў спонсарам ў мінулым годзе фіналу «Еўрафэсту».

- Так, прадзюсерскі цэнтр «Спамаш» знайшоў сабе да гэтага праекту спонсара. Гэта кампанія «Інтэрсэрвіс» і асабіста яе гаспадар Мікалай Мікалаевіч Варабей, - пацвердзіў прадзюсер спявачкі Зміцер Баранаў, ён жа генеральны дырэктар «Спамаш».

- І на якіх умовах Мікалай Варабей пагадзіўся быць спонсарам? Кантракт нейкі заключалі?

- Кантракт ёсць, я асабіста яго падпісваў.

- А ўмовы якія ў кантракце? Абавязацельствы, напрыклад, заняць прызавое месца на конкурсе... Ну, ці Ланская не можа выходзіць без дазволу замуж?

- Не, гэта звычайная спонсарская дамова, у адпаведнасці з якой галоўная ўмова - гэта мэтавае выкарыстанне атрыманых грашовых сродкаў, а таксама па прыездзе з Мальме прадставіць спонсару справаздачу, куды і на што былі выдаткаваныя грошы.

- І шмат гэтых грошай? Па нашай інфармацыі, першы транш - каля 230 тысяч даляраў.

- Усё сумы я гатовы агучыць пасля конкурсу. Магу сказаць, што ў мінулым годзе асноўную частку выдаткаў на падрыхтоўку да фіналу «Еўрафэсту» Мікалай Варабей і яго кампанія бралі на сябе. Ён жа аплачваў выдаткі на «Еўрабачанні» гурта «Лайтсаўнд». (У суме Варабей выдаткаваў тады 350 тысяч еўра. - Аўт.)

- Ён так верыць у наш шоў-бізнэс?

- Справа не ў веры. Мы шукалі спонсара мэтанакіравана. Прадзюсерскі цэнтр «Спамаш» самастойна зарабляе грошы, але зразумела, што тых сродкаў з канцэртаў не хапае на падрыхтоўку гэтага праекта. Таму і шукалі спонсара. Хадзілі да тых, у каго ёсць грошы, прапаноўвалі ўдзел у такім праекце. Варабей пагадзіўся. Але гэта не азначае, што ён цяпер будзе кашальком «Спамаша».

Наваполацкі бізнэсмэн Мікалай Варабей у бізнесе з 1994 года, калі з'явілася ТАА «Інтэрсэрвіс» - аптовы пастаўшчык нафты на перапрацоўку і прадавец нафтапрадуктаў на беларускім і міжнародным рынках. Ён імкліва прасоўваецца ўверх у спісе самых багатых людзей Беларусі. Узяў у арэнду ландшафтны заказнік «Чырвоны бор» (Верхнядзвінскі і Расонскі раёны), дзе арганізуюць спецтуры на дзіка, лася, глушца, цецерука. Яму таксама належаць некалькі крам і рэстаранаў у горадзе хімікаў. У снежні мінулага года выкупіў за 75 мільёнаў даляраў кантрольны пакет акцый кампаніі «Амкадор».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках