2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэааператрцы «НН» не далі зняць акцыю

7

Падчас святкавання Дня Волі была затрыманая відэааператар газеты «Наша Ніва». У міліцыі яна правяла блізу гадзіны.

Відэааператарка Таццяна Гаўрыльчык была затрыманая ў падземным пераходзе каля Акадэміі Навук.

Затрыманне адбылося праз тое, што журналістка ў пераходзе здымала на відэакамеру супрацоўнікаў міліцыі і ім гэта не спадабалася.

Як паведаміла журналістка праз тэлефон прэс-службе БАЖ, міліцыянты забралі ў яе рэдакцыйнае пасведчанне і некуды сышлі «раіцца з начальствам». Тэлефон не забралі, хоць адзін з супрацоўнікаў хацеў гэта зрабіць.

Прыкладна праз паўтары гадзіны журналістку вызвалілі без складання пратаколу.

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту charter97.org затрыманне відэааператаркі незалежнай газеты:

«Журналісты на акцыях выконваюць свае прафесійныя абавязкі, і затрыманне іх падчас мерапрыемства з'яўляецца незаконным умяшаннем у журналісцкую дзейнасць».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках