3 траўня 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: На Дзень Волі прыйшло 500 чалавек, нікога не затрымалі

24
МУС: На Дзень Волі прыйшло 500 чалавек, нікога не затрымалі

Паводле звестак МУС Беларусі, затрыманняў падчас шэсця і мітынгу 24 сакавіка не зарэгістравана.

«У Менску 24 сакавіка бягучага года адбылася санкцыянаваная Менгарвыканкамам акцыя, прысвечаная гадавіне абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Мерапрыемства прайшло ў адпаведнасці з зацверджаным фарматам. Колькасць удзельнікаў не перавысіла 500 чалавек», - гаворыцца ў паведамленні МУС.

Між тым, паводле ацэнак арганізатараў, нягледзячы на мароз, адсутнасць шырокай інфармацыйнай кампаніі, прэвентыўныя арышты апазіцыянераў, на акцыю прыйшлі 2 тысячы чалавек.

МУС таксама паведамляе, што затрыманняў падчас акцыі не было.

«Праваахоўнымі органамі забяспечаны належны ўзровень грамадскага парадку, што дазволіла не дапусціць здзяйснення злачынстваў і правапарушэнняў. Затрыманняў падчас шэсця і мітынгу не зарэгістравана», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, пасля акцыі на плошчы Бангалор пачаліся арышты ўдзельнікаў шэсця. Было арыштавана 8 чалавек, у тым ліку тры грамадзяняна Украіны.

Фота: БелаПАН

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках