4 траўня 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аман даў прытулак сям'і Кадафі

12
Аман даў прытулак сям'і Кадафі

Палітычны прытулак у Амане дадзены ўдаве зрынутага лівійскага лідара Муамара Кадафі Сафіі, траім ягоным дзецям, а таксама ўнукам.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак англамоўная газета Gulf News, якая выдаецца ў Дубаі, паведамляе «Інтэрфакс».

У паведамленні гаворыцца, што гэты крок быў зроблены «з гуманітарных меркаванняў» пасля таго, як сям'я Муамара Кадафі дала гарантыі таго, што яны не будуць удзельнічаць у палітычным жыцці або мець стасункі са СМІ.

Выданне таксама адзначае, што сям'я жыве ў Амане з кастрычніка 2012 года, а іх выдаткі поўнасцю бяруць на сябе аманскія ўлады. Акрамя гэтага, ім былі выдадзеныя дыпламатычныя пашпарты.

Да пераезду ў Аман сям'я Кадафі пражывала ў Алжыры, куды яна збегла ў жніўні 2011 года пасля таго, як паўстанцы захапілі сталіцу Лівіі Трыпалі.

Нагадаем, некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя аб тым, што егіпецкая паліцыя арыштавала стрыечнага брата былога лівійскага дыктатара Ахмада Кадафі ад-Дама. У самой Лівіі ў пачатку гэтага года пачаўся працэс над сынам экс-кіраўніка. Сэйф аль-Іслам абвінавачаны ў «падрыве нацыянальнай бяспекі» і ў ваенных злачынствах.

На фота Сафія Кадафі. Фота: guardian.co.uk

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках