6 траўня 2024, панядзелак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Менска пачынае масавую эвакуацыю аўтамабіляў

127
ДАІ Менска пачынае масавую эвакуацыю аўтамабіляў

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з 26 сакавіка пачынае актыўную працу па эвакуацыі транспартных сродкаў, якія парушаюць правілы паркоўкі.

Пра гэта паведаміла БелТА кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«З улікам прадастаўленых рэсурсаў - эвакуатараў і дадатковых стаянак - інспектары ДАІ будуць яшчэ больш актыўна змагацца з парушальнікамі правіл дарожнага руху. 26 сакавіка ў Менску пройдзе свайго роду рэпетыцыя, падчас якой супрацоўнікі ДАІ ацэняць свае сілы і магутнасці тых арганізацый, якія непасрэдна будуць займацца эвакуацыяй», - адзначыла Таццяна Харлінская.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам выконваць правілы паркоўкі як на краю праезнай часткі, так і на дваровых тэрыторыях. Таццяна Харлінская таксама нагадала, што ў Менску ўстаноўленыя новыя тарыфы па эвакуацыі і захоўванню аўтамабіляў на ахоўнай стаянцы. Цяпер прымусовая адбуксіроўка транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар абыдзецца ўладальніку ў Br380 тыс. за 1 дастаўку. Эвакуацыя з частковай пагрузкай на эвакуатар - Br300 тыс. за 1 дастаўку. Захоўванне прымусова адбуксіраванага транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы: 1-3 сутак - Br50 тыс. за суткі, ад 4 да 10 сутак - Br30 тыс. за суткі; ад 10 сутак - Br20 тыс. за суткі.

Нагадаем, 16 сакавіка ўступіла ў сілу рашэнне Менгарвыканкама, якім вызначаны пералік арганізацый, адказных за прымусовую адбуксіроўку транспартных сродкаў, а таксама кошт эвакуацыі і наступнага захоўвання машын парушальнікаў на штрафстаянках. Цяпер колькасць такіх арганізацый значна пашырылася. Сярод іх ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі», ДУ «Правапарадак-2002», ААТ «Белгандальбуд», «Рэмаўтадор» Завадскога, Маскоўскага, Кастрычніцкага, Партызанскага, Першамайскага, Фрунзенскага і Цэнтральнага раёнаў Менска.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках