6 траўня 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на цыгарэты павысяцца на 0,6-8,9%

57
Кошты на цыгарэты павысяцца на 0,6-8,9%

У Беларусі з 1 красавіка павышаюцца кошты на асобныя маркі цыгарэт.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Так, цыгарэты вытворчасці ГТФ «Нёман» стануць даражэй на Br50 (або 0,6%). Viceroy (Silver, Blue і Red) будуць каштаваць Br7 850, Pall Mall (у асартыменце) - Br7 950.

Павышэнне на цыгарэты «Карона слім», «Карона стыль» і «Карона эліт» вытворчасці ТАА «Тытунь-інвест» складзе ад Br100 (або 2,2%): з 1 красавіка яны будуць каштаваць Br4 700, Br4 600 і Br4 600 адпаведна . Кошт на цыгарэты «Карона» і «Карона блакітная» вырасце на Br250 (або 5,3%) да Br4 950. «Форт» і «Форт 7» падаражэюць на Br400 (ці 8,9%) да Br4 900.

Нагадаем, у сакавіку кошты на некаторыя маркі цыгарэт ўжо былі павялічаныя на 0,6-4,6%.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках