6 траўня 2024, панядзелак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура: Вайніцкі памёр ад спынення сэрца

2
Пракуратура: Вайніцкі памёр ад спынення сэрца

Прычынай смерці беларускага грамадскага дзеяча Рамана Вайніцкага стала спыненне сэрца.

«Чаму спынілася сэрца, эксперты змогуць высветліць праз пяць-шэсць месяцаў, калі будзе праведзенае падрабязнае расследаванне», - паведаміў парталу balsas.lt прадстаўнік Віленскай акруговай пракуратуры Раландас Імбрасас.

6 сакавіка Раман Вайніцкі сказаў жонцы, што ідзе ў падвал, і не вярнуўся. Занепакоеная жонка сама спусцілася ў падвал і знайшла там мужа са звязанымі рукамі і нагамі і залепленым ротам.

Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць. Па інфармацыі паліцыі, на целе выяўленыя сінякі і драпіны.

«Яны маглі ўзнікнуць з-за таго, што ён ляжаў на зямлі. Цяпер высвятляецца, чаму злачынцы яго звязалі», - запэўніў Імбрасас.

Пракурор Імбрасас, які курыруе расследаванне справы, падцвердзіў, што большасць сведкаў ужо дапытаныя: «Чалавек працаваў на некалькіх працах, меў шмат кантактаў, таму людзей, якія нешта ведаюць, не хапала».

Па словах Імбрасаса, ні адзін са сведкаў непасрэдна не чуў, каб Вайніцкаму нехта пагражаў: «Яны толькі чулі пра гэтыя пагрозы, але пра канкрэтныя абставіны не казалі».

Па заявах пракурора, круг падазраваных высветлены, аднак падставаў для затрымання і арышту хоць бы аднаго чалавека пакуль няма. Праваахоўныя органы расследуюць розныя версіі, і некалькі з іх ужо былі адхіленыя.

Нагадаем, Раман Вайніцкі ўзначальваў Аб'яднанне беларускіх суполак Літвы і клуб «Сябрына». Ён выступаў супраць увядзення эканамічных санкцый супраць беларускіх уладаў з боку ЕЗ. 6 сакавіка 2013 года ён быў знойдзены мёртвым у падвале ўласнага дома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках