6 траўня 2024, панядзелак, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцалева пакінулі ў закладніках

Марцалева пакінулі ў закладніках

Былому кіраўніку выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргею Марцалеву не дазволілі выехаць з Беларусі для лячэння.

Палітык, які быў асуджаны за ўдзел у Плошчы на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам, атрымаў з міліцыі адмоўны адказ на свой зварот. У ім ён прасіў дазвол на часовы выезд за мяжу.

«Прыйшоў адказ з міліцыі. Не выпускаюць мяне з краіны», - паведаміў палітык у «Фэйсбуку».

Нагадаем, Марцалеў на працягу двух гадоў выпрабавальнага тэрміну не мае права пакідаць месца жыхарства без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Паводле яго слоў, выезд яму патрэбен для лячэння. Да сваёй заявы ён прыклаў медыцынскія даведкі.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках