6 траўня 2024, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскіх актывістаў БНФ судзілі 9 гадзін

5
Віцебскіх актывістаў БНФ судзілі 9 гадзін

25 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў да пяці сутак арышту актывістаў Партыі БНФ Канстанціна Смолікава і Леаніда Аўтухова.

Пра гэта БелаПАН паведаміла каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяна Севярынец.

Яны былі затрыманыя 22 сакавіка і да суда заставаліся пад вартай. Суд над імі доўжыўся каля 9 гадзін.

Акрамя таго, як паведаміла Севярынец, 25 сакавіка каля плошчы Перамогі ў Віцебску супрацоўнікі міліцэйскага спецназа затрымалі актывістаў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўронава. Каля двух гадзін яны правялі ў Кастрычніцкім РУУС Віцебска, дзе ў іх узялі адбіткі пальцаў. Таксама быў складзены пратакол затрымання, у якім Кішчуку і Лаўронаву ставіўся ў віну крадзеж бутэлькі гарэлкі з крамы. Пасля гэтага іх адпусцілі, паведаміла каардынатар БХД.

Таксама 25 сакавіка супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль з чатырма актывістамі БХД і Партыі БНФ, якія накіроўваліся да Кастрычніцкага суда на слуханне па справе Смолікава і Аўтухова. У дачыненні да кіроўцы Алеся Кузняцова быў складзены адміністрацыйны пратакол аб тым, што ён нібыта няправільна перабудаваўся з адной дарожнай паласы ў іншую, а таксама вёз на заднім сядзенні непрышпіленых пасажыраў. Пасля гэтага іх адпусцілі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках