6 траўня 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаўскі рахунак «Arche» разблакаваны

3
Банкаўскі рахунак «Arche» разблакаваны

Крымінальная справа па факце праверкі рэдакцыі выдання ўзбуджацца не будзе.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі рэдактара часопіса Алесь Пашкевіч, піша БелаПАН.

«У банк прыйшло кароткае паведамленне, што загад ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па Менску і Менскай вобласці аб замарожванні рахунку адкліканы. Пра тое, што ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па выніках праверкі рэдакцыі адмоўлена, вусна паведаміў інспектар гэтага ж упраўлення», - распавёў Алесь Пашкевіч. У цяперашні час рэдакцыя спрабуе атрымаць афіцыйнае апавяшчэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Па словах Пашкевіча, калі б пытанне з перарэгістрацыяй часопіса на сёння было вырашана, то разблакаваны рахунак дазволіў бы прыступіць да выпуску новага нумара. Аднак рашэння Міністэрства інфармацыі аб перарэгістрацыі «Arche» пакуль няма. 15 сакавіка рэдакцыя распачала ўжо чацвёртую спробу перарэгістраваць выданне, дакументы павінны быць разгледжаныя на працягу месяца.

Нагадаем, праблемы ў «Arche» пачаліся ў верасні 2012 года з затрымання былога галоўнага рэдактара Валерыя Булгакава. Ён быў затрыманы 14 верасня ў Гродне на прэзентацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» і абвінавачаны ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

21 верасня супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржкантролю прыйшлі ў друкарню, дзе друкаваўся часопіс, з праверкай, а неўзабаве з друкарні былі канфіскаваныя ўсе дакументы за апошнія два гады дзейнасці «Arche».

2 кастрычніка было арыштавана больш за 5 тысяч экземпляраў кніг у Булгакава, праз два дні ў ДФР выклікалі заснавальніка «Arche» Андрэя Дынько. Каб выратаваць часопіс ад закрыцця рэдакцыя прыняла рашэнне вызваліць Булгакава ад пасады рэдактара, аднак нягледзячы на гэта, ДФР заблакаваў рахункі выдання і пачаў выклікаць яго супрацоўнікаў для дачы тлумачэнняў.

18 кастрычніка Булгакава за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць аштрафавалі на 500 тысяч рублёў. Асцерагаючыся крымінальнага пераследу, ён у пачатку лістапада пакінуў Беларусь.

Між тым, у Гродне ў краме з канфіскаванымі асобамі з'явіліся кнігі, якія былі канфіскаваныя падчас леташняй прэзентацыі часопіса, з-за якой і быў затрыманы Валерый Булгакаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Спробы перарэгістраваць «Arche» рэдакцыя прадпрымала ў лістападзе 2012 года, а таксама ў студзені і лютым цяперашняга. Апошнюю адмову ў рэгістрацыі Міністэрства інфармацыі аргументавала парушэннем працэдуры падачы дакументаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках