6 траўня 2024, панядзелак, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчанка спрабавала абрабаваць абменнік, каб пракарміць дзіця

106
Менчанка спрабавала абрабаваць абменнік, каб пракарміць дзіця

(абноўлена - 18:01) Раскрыты напад на пункт абмену валют ААТ «Беларускі народны банк» на адрасе вуліца Няміга, 12 у Менску.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама.

«Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкама супольна з калегамі з галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі ўстаноўленая асоба жанчыны, якая нападала. Ёю была 30-гадовая жыхарка Менска, якая на гэты момант затрыманая і дае прызнавальныя сведчанні», - распавялі ў ГУУС. Цяпер дзеянням жанчыны даецца прававая ацэнка.

«Раней жанчына не прыцягвалася міліцыяй, гэта яе першае злачынства, - распавёў Оnliner.by прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Менска Аляксандр Новік. - Яна распавяла, што на такі крок пайшла ад адчаю: трапіла ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Самотная маці, муж сышоў з сям'і, цяпер жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Грошай, каб пракарміць дзіця, з ейных слоў, не было. Вось і наважылася на рабаванне».

Таксама раней ва ўпраўленні Следчага камітэта горада Менску распавялі, што паводле факту разбойнага нападу на абменнік была распачатая крымінальная справа паводле арт.207 (разбой) КК Беларусі.

Нагадаем, у Менску была ўчыненая спроба разбойнага нападу на пункт абмену валют ААТ «Беларускі народны банк», размешчаны на вуліцы Няміга, 12. Было ўстаноўлена, што нападнікам была жанчына, якая зайшла ў абменнік і, скарыстаўшыся тым, што касірка як раз адкрывала сваё памяшканне, увапхнула яе ўнутр і пад пагрозай прымянення пярцовага балончыка запатрабавала грошы. Аднак давесці задуманае да канца зламысніца не здолела - касірка адбаранілася, і жанчына збегла.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках