6 траўня 2024, панядзелак, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы бастуюць гарнякі і металургі

4
У Польшчы бастуюць гарнякі і металургі

Тысячы работнікаў сталеліцейных заводаў і шахтаў далучыліся да забастоўкі на поўдні Польшчы.

Рабочыя спынілі працу на чатыры гадзіны. Акцыю пратэсту пачаў прафсаюз «Салідарнасць». Пратэстоўцы дамагаюцца захавання іх правоў працадаўцамі. Таксама рабочыя пратэстуюць супраць зменаў у адукацыі і ахове здароўя, паведамляе ВВС.

Горная прамысловасць займае адно з найважнейшых месцаў у эканоміцы Польшчы. У канцы ХХ ст. па здабычы каменнага і бурага вугалю, меднай руды і серы Польшча займала адно з вядучых месцаў у свеце. Усяго здабываецца каля 400 млн т сыравіны, з гэтай колькасці 40% складае вугаль, 35% пясок і жвір, а таксама буры вугаль і вапняк. Доля горназдабыўной прамысловасці ў ВУП складае 2,3% (на 1998-99 гг.) У ёй занята 271600 чал. Цяпер прасочваецца тэндэнцыя да агульнага памяншэння здабычы мінеральнай сыравіны ў Польшчы. Выключэнне складаюць нафта (+16.3%), медная руда (+6%), срэбра (+4%) і прыродны газ (+4.2%). Усяго продаж мінеральнай сыравіны ў 2001/2000 паменшыўся на 4.9%. Пры гэтым, аднак, доля горназдабыўной галіны ў індустрыяльным збыце ў цэлым засталася стабільнай - на ўзроўні 5.6%.

Фотa - news.am

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках