6 траўня 2024, панядзелак, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею выставілі на eBay

38

Жыхар горада Белебей рэспублікі Башкартастан выставіў Расею на інтэрнэт-аўкцыён eBay.

Адпаведны лот даступны для таргоў на сайце аўкцыёну, піша lenta.ru.

Па заяве прадаўца, краіна «афіцыйна выкарыстоўвалася» тысячу гадоў і знаходзіцца ў «нармальным стане». У якасці ілюстрацый да аб'явы выкарыстоўваюцца малюнак Крамля, палітычная карта Расеі, фатаграфіі футбольнай заўзятаркі і ракетнай устаноўкі «Таполя-М».

Прадавец таксама забяспечыў лот кароткім апісаннем з інфармацыяй аб плошчы краіны і колькасці яе насельніцтва. Ён таксама патлумачыў паходжанне назвы краіны ад грэцкага слова, якое ў сваю чаргу паходзіць ад візантыйскай назвы Кіеўскай Русі.

Стартавы кошт лота склаў адзін амерыканскі цэнт або 31 капейку. На момант напісання навіны ніводнай стаўкі зроблена не было. Варта адзначыць, што, згодна з правіламі аўкцыёну, дастаўка ажыццяўляецца толькі ў ЗША. Таргі будуць доўжыцца да вечара 30 сакавіка па маскоўскім часе.

Гэта не першы выпадак, калі на eBay выстаўляюць цэлую краіну. У спісе забароненых да продажу тавараў аўкцыён не паказвае дзяржаву, хоць можа зняць любы лот, калі ён парушыць заканадаўства краіны прадаўца. Так, у 2012 годзе на аўкцыён выставілі Грэцыю, асабліва адзначыўшы «дваццацігадовую традыцыю хабарніцтва». Тады кошт дасягнула 48.000 долараў, пасля чаго лот быў выдалены. У 2008 годзе на аўкцыёны выстаўлялі Бельгію і Ісландыю, адзначыўшы, што да апошняй не прыкладаецца спявачка Б'ёрк. Годам раней на аналагічны аўкцыён бельгійцы выставілі яшчэ і свайго прэм'ер-міністра.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках