6 траўня 2024, панядзелак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію

7
Максім Мірны атрымаў прэстыжную еўрапейскую прэмію

Беларус Максім Мірны атрымаў прэмію Еўрапейскай тэніснай федэрацыі Tennis Europe Award.

Яна прысуджаецца выбітным спартоўцам, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё і папулярызацыю тэніса, паведамляе БелТА.

Такая пастанова была прынятая на 39-й штогадовай генеральнай канферэнцыі Еўрапейскай тэніснай федэрацыі, якая прайшла 22-23 сакавіка ў эстонскім Таліне.

Пачынаючы з 1994 года Максім Мірны нязменна ўваходзіць у склад нацыянальнай зборнай у розыгрышы Кубка Дэвіса, згуляўшы 85 двубояў у 46 матчах. На Алімпіядзе-2012 у Лондане ў змешаным разрадзе здабыў золата ў дуэце з Вікторыяй Азаранка.

У спаборніцтвах Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТП) станавіўся пераможцам 1 турніру ў адзіночным разрадзе і 45 турніраў у парным разрадзе, у тым ліку 6 перамог на турнірах серыі «Вялікага шалома» ў парным разрадзе і 3 перамогі - у змешаным разрадзе.

Узнагароду для Максіма Мірнага з рук прэзідэнта Еўрапейскай тэніснай федэрацыі прыняў выканаўчы дырэктар Беларускай тэніснай федэрацыі Ігар Кузьмін. Узнагарода ў гэты момант знаходзіцца ў офісе Беларускай федэрацыі тэніса ў Менску і найбліжэйшым часам будзе перададзеная Максіму Мірнаму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках