25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей сустрэўся з намеснікам кіраўніка МЗС Літвы

7
Макей сустрэўся з намеснікам кіраўніка МЗС Літвы

Уладзімір Макей сёння ў Менску правёў сустрэчу з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Таксама сёння адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

«Удзельнікі перамоваў прадметна абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу двухстаронніх беларуска-літоўскіх стасункаў з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Былі разгледжаныя пытанні, што да ўзаемадзеяння ў Беларусь-ЕЗ, у тым ліку ў кантэксце будучага старшынства Літвы ў Еўрапейскім Звязе, а таксама шэраг іншых пытанняў, у якіх ёсць узаемная цікавасць», - гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязнасці перамоваў Уладзіміра Макея і Андруса Крываса не паведамляюцца.

Уладзімір Макей ўваходзіць у лік больш як 200 беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі з боку ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках