2 траўня 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар апазіцыі Арменіі пасля трох тыдняў спыніў галадоўку

3
Лідар апазіцыі Арменіі пасля трох тыдняў спыніў галадоўку

Кіраўнік апазіцыйнай партыі "Наследие" Рафф Аванісян спыніў абвешчаную 10 сакавіка галадоўку ў знак нязгоды з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, на якіх ён заняў другое месца.

"Я ўдзячны ўсім, хто падтрымліваў мяне цягам 21 дня. Сёння разам з маёй сям'ёй маю намер прысутнічаць на Боскім набажэнстве ў свята Вялікадня", - сказаў Аванісян журналістам, піша "Інтэрфакс".

У нядзелю ў Арменіі адзначаюць свята Вялікадня. На набажэнстве ў першаапостальным Святым Эчміадзіне, якое служыць Каталікос усіх армян Гарагін II, паводле традыцыі прысутнічаюць таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Арменіі на чале з прэзідэнтам краіны.

Аванісян распавёў, што з панядзелка пачне паездкі па абласцях краіны, а 5 красавіка мае намер правесці мітынг сваіх прыхільнікаў на плошчы Свабоды ў Ерэване.

Раней Канстытуцыйны суд Арменіі адхіліў пазоў Аванісяна аб прызнанні несапраўднымі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 18 лютага.

З 10 сакавіка апазіцыйны палітык абвясціў галадоўку. 21 лютага адбылася сустрэча Р.Аванісяна з пераможцам выбараў, дзейным прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам. На мітынгу сваіх прыхільнікаў кіраўнік партыі "Наследие" паведаміў, што ніякай згоды з С.Саргсяном дасягнута не было. Прэзідэнт Арменіі заявіў, што Аванісян адмовіўся ўзначаліць раду канстытуцыйных рэформаў.

Пасля Саргсян і Аванісян абмяняліся лістамі, у якіх прэзідэнт Арменіі выказаў гатоўнасць разгледзець прапановы свайго апанента, прапанаваўшы сустрэцца ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Аванісян заявіў, што сустрэча можа адбыцца толькі на плошчы Свабоды ў Ерэване.

Аванісян ў сваім лісце патрабаваў правядзення новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў, змяненняў у Выбарчым кодэксе, пераходу на стоадсоткава прапарцыйную сістэму парламенцкіх выбараў, адстаўкі пяці губернатараў, замест якіх будуць прызначаныя прадстаўленыя ім людзі. Аванісян запатрабаваў перадаць яго камандзе кіраўніцтва генеральнай пракуратурай, падатковым і мытным камітэтамі, Службай нацыянальнай бяспекі, МЗС, міністэрствам адукацыі і навукі, Кантрольнай палатай, Радай правасуддзя, антыкарупцыйнай палатай.

"Хоць адрасаваны мне матэрыял далёкі ад уяўленняў аб фармаванні дзяржавы і дзяржаўнай улады, і наўпрост супярэчыць канстытуцыйным рэгуляванням, ён, тым не менш, можа дапамагчы для пачатку эфектыўнага дыялогу", - гаварылася ў лісце прэзідэнта Арменіі.

"Мяне радуе, што ў вас ёсць гатоўнасць узяць на сябе функцыі сур'ёзнага кантролю, што ўласціва моцнай апазіцыі, і ў гэтым пытанні нашы думкі, здаецца, досыць блізкія. Упэўнены, калі мы пачнем разам мэтанакіраваную працу, то дасягнем выніку", - адзначыў Саргсян .

Паводле звестак ЦВК краіны, за дзейнага прэзідэнта С.Саргсяна прагаласавалі 58,64% выбарцаў, за кіраўніка партыі "Наследие" - 36,74%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках