23 снежня 2024, панядзелак, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтара «Гродназнаўства» звольнілі з загаду Шапіры

36
Аўтара «Гродназнаўства» звольнілі з загаду Шапіры

Старшыня Гарадзенскага аблвыканкама 4 сакавіка ўзяў удзел у сустрэчы з выкладчыкамі мясцовага ўніверсітэта.

Адбылося гэта падчас прадстаўлення новага рэктара - Андрэя Караля, паведамляе тэлеканал «Белсат». Сямён Шапіра на сустрэчы прызнаўся, што наконт звальнення гісторыка Андрэя Чарнякевіча ён «прымаў загад... асабіста». «Напісалі падручнік і надрукавалі за мяжой. За чые грошы?»- пытаўся старшыня аблвыканкама. Шапіра згадаў, што былы рэктар Яўген Роўба марудзіў са звальненнем Чарнякевіча.

Таксама Сямён Шапіра падзяліўся з прысутнымі інфармацыяй аб тым, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і «ведае ўсё». З ягоных слоў, «ва ўніверсітэце 16 чалавек, якія заклікаюць скінуць уладу».

Нагадаем, што Андрэя Чарнякевіча ў верасні 2012 года звольнілі з Гарадзенскага ўніверсітэта, нібыта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Чарнякевіч - адзін з аўтараў падручніка «Гродназнаўства», выдадзенага «Гарадзенскай бібліятэкай» у Польшчы. Кніга набыла скандальную вядомасць пасля таго, як гарадзенскія ўлады сталі пераследваць яе аўтараў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках