19 снежня 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая песня Ланской абышлася ў 35 тысяч еўра

59
Новая песня Ланской абышлася ў 35 тысяч еўра

Беларуская ўдзельніца конкурсу «Еўрабачанне-2013» Алена Ланская афіцыйна пацвердзіла, што выступіць з песняй «Solayoh».

Як паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, кампазіцыя была абраная з чатырох прадстаўленых трэкаў («Solayoh», «I'm Alive», «Kiss me» і «Rhythm Of Love») на пасяджэнні экспертнага савета, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» і Белтэлерадыёкампаніі.

Песня напісаная еўрапейскімі аўтарамі Маркам Пелінкам і Марцінам Кінгам.

«У аснове ідэі песні - існаванне жыцця на абстрактнай планеце, дзе жывуць добрыя і шчырыя людзі. Яны вераць у цуды і ў тое, што ўсё, што адбываецца, ёсць цуд. Там няма шэрых будняў і адзінокіх людзей. Галоўныя складнікі поспеху жыцця на планеце «Solayoh» - вера, надзея, любоў, а місія планеты - дарыць энергію любові і натхнення», - адзначылі ў прэс-службе.

Запіс «Solayoh» праходзіла ў лонданскай студыі Abbey Road і абышлася ў 35 тысяч еўра.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2013» пройдзе 14-18 траўня ў шведскім горадзе Мальме. Разам з беларускай удзельніцай ў першым паўфінале 14 траўня выступаюць прадстаўнікі Даніі, Малдовы, Харватыі, Украіны, Галандыі, Аўстрыі, Славеніі, Эстоніі, Расеі, Літвы, Сербіі, Ірландыі, Кіпра, Чарнагорыі і Бельгіі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках