18 траўня 2024, Субота, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Litesound патрабуюць распачаць крымінальную справу за фальсіфікацыі на «Еўрафэсце»

63
Litesound патрабуюць распачаць крымінальную справу за фальсіфікацыі на «Еўрафэсце»

Удзельнікі гурта настойваюць на расследаванні фальсіфікацыі вынікаў конкурсу «Еўрафэст» у 2012 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, з якой Зміцер і Уладзімір Каракіны 17 красавіка звярнуліся да генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, перадае БелаПАН.

Музыкі нагадваюць, што «больш за год таму былі апублікаваныя звесткі аб фальсіфікацыі вынікаў нацыянальнага тэлевізійнага праекта «Еўрафэст». «Нягледзячы на тое, што наша права прадстаўляць краіну на конкурсе «Еўрабачанне-2012» у Баку было адноўлена, мы з'яўляемся пацярпелымі, так як у дачыненні да нас былі здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні, - гаворыцца ў заяве. - Асобы, якія фальсіфікавалі вынікі нацыянальнага адборачнага тура праекта «Еўрафэст», здзейснілі падробку дакументаў і дзеянні, якія пацягнулі істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам».

«Аднак, нягледзячы на шырокую агалоску ў нацыянальных СМІ вынікаў расследавання спецыяльнай камісіяй гэтых супрацьзаконных дзеянняў, расследаванне ў рамках крымінальнай справы не праводзілася», - падкрэсліваюць браты Каракіны. Яны просяць генпракурора распачаць справу па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 і ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, і службовы падлог).

«Мы чакалі, што ў сітуацыі разбяруцца, але ніякіх крокаў прадпрынята не было. Справа спушчаная на тармазах, і гэта мы лічым абуральным. Здзейснена сур'ёзнае злачынства», - заявіў Уладзімір Каракін.

Па словах артыста, у яго з братам няма ўпэўненасці, што заява падзейнічае, так як могуць уплываць розныя фактары. «Нам важна быць пачутымі, надаць гэтай справе агалоску і прымусіць задумацца», - сказаў удзельнік гурта Litesound.

Па выніках фальсіфікаванага галасавання першае месца на «Еўрафэсце-2012» заняла Алёна Ланская. Пасля расследавання пераможцам быў названы гурт Litesound. Ланская прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2013».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках