17 траўня 2024, Пятніца, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лівійскі суд перагледзіць прысуд беларускім наймітам Кадафі

6
Лівійскі суд перагледзіць прысуд беларускім наймітам Кадафі

Суд Лівіі пачаў працэдуру перагляду справы асуджаных у гэтай краіне беларускіх грамадзян.

Пра гэта паведаміў у чацвер у Менску журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, перадае «Інтэрфакс».

«Я магу пацвердзіць, такія працэдуры пачатыя. Усе дзеянні ажыццяўляюцца ў рамках лівійскага заканадаўства», - сказаў А. Савіных. - Мы ведаем пра невінаватасць беларускіх грамадзян і маем намер даказаць гэта ў судзе», - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, 27 жніўня 2011 года лівійскім паўстанцкім батальёнам «Какаа» былі затрыманыя грамадзяне Беларусі, Украіны і Расеі. Усёй групе было прад'яўленае абвінавачванне ў аднаўленні ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася рэжымам Муамара Кадафі для «знішчэння лівійскага народа».

4 чэрвеня 2012 года Вайсковы суд Трыпалі прыгаварыў трох грамадзян Беларусі, 19 грамадзян Украіны і аднаго грамадзяніна Расеі да 10 гадоў зняволення за дапамогу рэжыму Кадафі. Акрамя таго, адзін грамадзянін РФ атрымаў пажыццёвае зняволенне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках