4 траўня 2024, Субота, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінаў запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь

29
Рубінаў запрасіў Папу Рымскага ў Беларусь

Беларуская дэлегацыя ў ходзе інтранізацыі Папы Рымскага Францыска запрасіла пантыфіка наведаць Беларусь.

Пра гэта паведаміў старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі Анатоль Рубінаў, адкрываючы ў аўторак вясновую сесію верхняй «палаты» беларускага «парламента», піша «Інтэрфакс».

«Мы праінфармавалі пантыфіка аб тым, што каталікі і праваслаўныя Беларусі жывуць у міры і згодзе, і выказалі надзею, што Папа Рымскі зможа наведаць Беларусь», - сказаў Рубінаў.

Нагадаем, Інтранізацыя Папы Рымскага прайшла 19 сакавіка ў Ватыкане. Афіцыйную беларускую дэлегацыю прадстаўляў старшыня «савета рэспублікі» Анатоль Рубінаў. У той жа час на плошчы перад Саборам Святога Пятра луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

Пераемнік Бенедыкта XVI кардынал з Аргентыны Хорхе Марыё Бергольё быў абраны 13 сакавіка. Новы пантыфік належыць да каталіцкага ордэна езуітаў. Яго папярэднік, 265-ы Папа Бенедыкт XVI добраахвотна адрокся ад пасаду.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках