4 траўня 2024, Субота, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК «адпісаўся» ад спраў аб забойствах апазіцыянераў

8
СК «адпісаўся» ад спраў аб забойствах апазіцыянераў

Следчы камітэт адрэагаваў на сумесны зварот Аб'яднанай грамадзянскай партыі і праваабаронцаў пра перспектывы расследавання «гучных спраў».

«Гэта класічная адпіска без усялякіх намёкаў на зацікаўленасць у расследаванні гэтых жудасных злачынстваў», - перакананая намеснік старшыні АГП Антаніна Кавалёва. Паводле яе слоў, такое дэманстратыўнае самаўхіленне Следчага камітэта ад выканання сваіх прафесійных абавязкаў толькі ўзмацняе падазрэнні, што арганізатары і заказчыкі выкраданняў - гэта людзі з вяршыняў беларускага ўладнага Алімпу, паведамляе сайт АГП.

«Адказ Следчага камітэта не дадаў нам аптымізму, але і не звярнуў нас у стан абыякавасці і бяздзейнасці, - лічыць Анатоль Лябедзька. - Але мы і на гэтым не спынімся, тэма выкраданняў і забойстваў беларускіх палітыкаў - адзін з галоўных прыярытэтаў партыі. Зараз мы рыхтуем заяўкі на правядзенне пікетаў ва ўсіх абласцях Беларусі. Зробім усё неабходнае, каб інфармацыя аб «гучных справах» ўвайшла ў даклад ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Наша мэта ў гэтым пытанні не змяняецца - расследуем, асудзім, пакараем».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках