4 траўня 2024, Субота, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеля «элітнага» жылля зносяць старадаўнія дамы

4
Дзеля «элітнага» жылля зносяць старадаўнія дамы

Гомельскі актывіст «Маладога фронту» Андрусь Цянюта напісаў заяву ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць законнасць пабудовы элітнага дома на месцы помнікаў архітэктуры.

Адпаведную заяву Андрусь Цянюта напісаў у пракуратуру Гомельскай вобласці.

У ёй ён піша, што яшчэ 15 лістапада 2012 года гомельскія краязнаўчыя арганізацыі «Талака» і «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» адправілі прапанову ў Міністэрства культуры РБ аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці драўлянай архітэктуры ХIХ-пачатку ХХ стагоддзяў, размешчанай у цэнтры горада на вул. Валатаўская. Ужо некалькі драўляных будынкаў было знішчана. Астатнія чакаюць рэакцыі ад Міністэрства культуры, аднак рашэнне пытання зацягваецца. Тым не менш забудоўшчык - ТАА «Электрапрам» - працягвае будаўніцтва шматпавярховага элітнага дома на месцы патэнцыйных помнікаў архітэктуры па вул. Валатаўская.

Пры гэтым, як адзначае актывіст «Маладога фронту», пры будаўніцтве шматпавярховага дома па вул. Валатаўская ТАА «Электропрам» парушыў шэраг законаў РБ.

Па звестках, атрыманых з Гарадскога выканаўчага камітэта, 7 лютага 2011 года быў зацверджаны акт выбару месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва жылога дома па вул. Валатаўскай горада Гомеля, запрошаны ТАА «Электрапрам». 09.03.2011 г. № № 273/5 было прынятае рашэнне «Аб маючым адбыцца адабранні зямельных участкаў для будаўніцтва жылога дома па вул. Валатаўской». Такім чынам, ТАА «Электрапрам» атрымаў зямельны ўчастак без правядзення на яго аўкцыёну.

Гэта, як сцвярджае актывіст, парушэнне ўказа Лукашэнкі ад 27 снежня 2007 года № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў».

Паводле гэтага ўказу, «Без правядзення аўкцыёну зямельныя ўчасткі прадастаўляюцца ў пастаяннае i (або) у часовае карыстанне юрыдычным асобам для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў (за выключэннем жылых дамоў павышанай камфортнасці). Да жылых дамоў павышанай камфортнасці адносяцца жылыя дамы з адным з наступных крытэрыяў: альбо размяшчаюцца ў першай эканоміка-планіровачнай зоне, альбо будуюцца з ужываннем індывідуальных архітэктурных, планіровачных і канструктыўных рашэнняў (вышыня хоць бы аднаго жылога паверха перавышае 3 метры, каэфіцыент адносінаў агульнай плошчы да жылой хоць бы адной кватэры, акрамя аднапакаёвых, 2 і больш, агульная плошча хоць бы адной кватэры складае больш за 140 кв. метраў)».

Па генеральнаму плану ў будучым шматпавярховым доме па вул. Валатаўская прадугледжанае будаўніцтва двухпакаёвай кватэры тыпу 2а/10 з плошчай жылля 39,10 кв. метраў і агульнай плошчай 94,40 кв. метраў; двухпакаёвай кватэры тыпу 2а/11 з плошчай жылля 38,70 кв. метраў і агульнай плошчай 96,40 кв. метраў, трохпакаёвай кватэры тыпу 3а/12 з плошчай жылля 43,80 кв. метраў і агульнай плошчай 102,30 кв. метраў.

З гэтых дадзеных вынікае, што каэфіцыент адносінаў агульнай плошчы да жылой як мінімум трох кватэр 2 і больш кв. метраў. Гэта значыць, што шматпавярховы дом па генплане з'яўляецца жылым домам павышанай камфортнасці і зямельны ўчастак для яго будаўніцтва можна было атрымаць толькі з аўкцыёну. А аўкцыёну не было, піша актывіст. Такім чынам, ёсць падставы падазраваць, што дом будуецца незаконна.

Зыходзячы з вышэй сказанага, у адпаведнасці з арт. 40 Канстытуцыі РБ і арт 3 Закона РБ «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Цянюта просіць праверыць законнасць атрымання ТАА «Электрапрам» зямельнага ўчастка па вул. Валатаўская г. Гомеля для будаўніцтва шматпавярховага дома, прыцягнуць да адміністрацыйнай/крымінальнай адказнасці асоб пры выяўленні ў іх дзеяннях правапарушэнняў, праінфармаваць яго, у тым ліку пісьмова, аб рэзультатах праверкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках