4 траўня 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: Лукашэнку выгаднае маўчанне Міклашэвіча

Міхаіл Пастухоў: Лукашэнку выгаднае маўчанне Міклашэвіча

З перапрызначэннем Пятра Міклашэвіча на пасаду старшыні, Канстытуцыйны cуд застанецца маўклівай і бездапаможнай інстанцыяй.

Так былы член Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў пракаментаваў сайту charter97.org інфармацыю пра тое, што Пётр Міклашэвіч зноў стаў кіраўніком Канстытуцыйнага суда Беларусі.

«У цяперашні час Канстытуцыйны суд фактычна стаў органам пры Лукашэнку і займаецца схаластычнай пустой працай: у асноўным, правярае праекты законаў, прынятыя палатамі «парламента» да зацвярджэння іх беларускім кіраўніком. Прычым займацца ён гэтым стаў на падставе дэкрэта ад 26 чэрвеня 2008 года № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь», калі дыктатар у парушэнне Канстытуцыі падаў суду шэраг дадатковых паўнамоцтваў», - адзначыў юрыст.

Ён падкрэсліў, што з таго часу КС, правяраючы ў які раз адпаведнасць законапраектаў Канстытуцыі, не знайшоў практычна ніводнага «недасканалага» закона.

«Яшчэ адна функцыя дадзенага органа - гэта выбарачны разгляд зваротаў грамадзян на парушэнне канстытуцыйных правоў. За год паступае каля 700-800 скаргаў, суд адбірае найбольш прымальныя заявы і выносіць каля 10 рашэнняў. Таксама па выніках года складаецца пасланне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў краіне, дзе даецца ацэнка практыкі ўжывання нашага заканадаўства на падставе судовых рашэнняў. Аказваецца, што канстытуцыйная законнасць у нас «на вышыні», ніякіх істотных недапрацовак і праблем няма», - дадаў былы суддзя.

Ён упэўнены, што КС у Беларусі з'яўляецца маўклівай і бездапаможнай інстанцыяй.

«На важныя рашэнні аб правядзенні рэферэндуму, на законы, якія выклікаюць грамадскі рэзананс, суд не рэагуе. З-за такога становішча, прызначэнне або перапрызначэнне кагосьці старшынёй ніякім чынам не ўплывае на статус і рэйтынг Канстытуцыйнага суда. Падчас свайго старшынства Міклашэвіч нічым не вызначыўся і нейкіх прынцыповых рашэнняў не прыняў. Кіраўнікі, якія не праяўляюць сябе актыўна найбольш падыходзяць на дадзеную пасаду. Нічога новага ад дзейнасці «новага старшыні» я не чакаю. КС застанецца дэкаратыўным органам пры Лукашэнку», - сказаў на заканчэнне Міхаіл Пастухоў.

Нагадаем, 8 лютага 2013 года беларускі кіраўнік зноў прызначыў Міклашэвіча старшынёй Канстытуцыйнага суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну службовых паўнамоцтваў.

Сёння «савет рэспублікі» пагадзіўся з прызначэннем Пятра Міклашэвіча кіраўніком Канстытуцыйнага суда Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках