4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца новага «плюшавага дэсанта»

20
Лукашэнка баіцца новага «плюшавага дэсанта»

Кіраўнік папярэдзіў памежнікаў аб недапушчальнасці паўтарэння памылак пры ахове дзяржмяжы.

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандра Баечку.

Лукашэнка нагадаў, што зусім нядаўна сітуацыя ў памежным ведамстве ўжо абмяркоўвалася.

«Калі ўжо казаць шчыра, я не магу сёння з задавальненнем адзначыць, што справы там мяняюцца ашаламляльна і рухаюцца ў лепшы бок. Нямала праблем. Я хацеў бы яшчэ раз абмеркаваць сёння гэтыя праблемы і, калі трэба, прыняць адпаведнае рашэнне», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка нагадаў, што многія пытанні абмяркоўваліся падчас зацвярджэння рашэння аб ахове дзяржаўнай мяжы, ставіліся задачы памежнаму ведамству на бягучы год.

«Але ёсць вельмі вострыя пытанні, якія нам варта было б абмеркаваць. Хачу папярэдзіць усіх, і асабліва кіраўніка памежнага ведамства: тыя праблемы, па якіх сёння будуць прынятыя рашэнні, па недахопах службовай дзейнасці памежнага ведамства, паўтарыцца проста не могуць», - падкрэсліў кіраўнік.

Ён таксама нагадаў пра праколы памежнікаў, якія раней не змаглі прадухіліць перасячэння дзяржаўнай мяжы.

«Мяне турбуе тое, што мы ўжо занадта лаяльныя сёння на мяжы. Больш за тое, з'яўляюцца выпадкі беспакаранага перасячэння дзяржаўнай мяжы, і не таму, што мы гэтага не бачым. Бачым, але вельмі лаяльна да гэтага ставімся», - адзначыў ён.

На думку Лукашэнкі, гэта недапушчальна яшчэ і з таго пункту гледжання, што беларуская мяжа з'яўляецца мяжой МС.

«Сказаць, што мы не горш ахоўваем сваю мяжу, свой участак, зону нашай адказнасці, чым яны, - не апраўданне. Мы не павінны арыентавацца на горшае. Мяжа павінна быць на замку», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, у мінулым годзе дыктатар ужо рабіў «разнос» за палёт шведаў над Беларуссю. Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыню Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Змітра Пахмелкіна.

Прычынай гэтага стаў «плюшавы дэсант» - перасячэнне беларускай мяжы 4 ліпеня шведскім лёгкім самалётам, які скінуў над нашай краінай плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць адваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Толькі некалькі дзён таму беларускі кіраўнік прызнаў факт перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках