4 траўня 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя патрабуе прызначыць выбары мэра Кіева

5
Украінская апазіцыя патрабуе прызначыць выбары мэра Кіева

Апазіцыя ва ўкраінскім парламэнце заблакавала трыбуну і прэзідыум Рады пасля таго, як дэпутаты адмовіліся прызначыць выбары мэра Кіева і кіеўскай гарадской рады.

На пасяджэнні 2 красавіка парламэнт адмовіўся ўхваліць у цэлым праект пастановы, у якім прапаноўвалася прызначыць выбары ў сталіцы на 2 чэрвеня, паведамляе РІА «Новости».

Дэпутаты кіраўнічай ва Украіне Партыі рэгіёнаў звярнуліся ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбай растлумачыць законнасць правядзення выбараў. У партыі ўлады мяркуюць, што дата сталічных выбараў можа быць прызначаная толькі пасля адпаведнай пастановы суда.

Украінская апазіцыя сцвярджае, што ўлада хоча адтэрмінаваць выбары мэра сталіцы і кіеўскай рады, «разумеючы, што кандыдат ад улады саступіць на гэтых выбарах».

Між тым, некалькі тысяч чалавек сабраліся на мітынг, арганізаваны апазіцыяй у аўторак, каля муроў ўкраінскага парламэнта з патрабаваннем прызначыць выбары мэра Кіева і кіеўскай рады.

Кіеўская гарадская рада ў ліпені мінулага года прыняла адстаўку мэра сталіцы Леаніда Чарнавецкага. Цяпер местам кіруе галава сталічнай адміністрацыі Аляксандр Папоў, прызначаны прэзідэнтам. Між тым, паўнамоцтвы кіеўскай гарадской рады сканчаюцца 27 траўня гэтага года. Самым папулярным палітыкам у Кіеве, паводле звестак сацыялагічных апытанняў, з'яўляецца вядомы баксёр Віталь Клічко, які са снежня мінулага года з'яўляецца лідарам апазіцыйнай фракцыі «УДАР» у Вярхоўнай Радзе. Пры гэтым ён пакуль афіцыйна не абвясціў пра намер балатавацца ў мэры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках