4 траўня 2024, Субота, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры заатакавалі найбуйнейшы інтэрнэт-аўкцыён Польшчы

7
Хакеры заатакавалі найбуйнейшы інтэрнэт-аўкцыён Польшчы

Праца найбуйнейшага польскага інтэрнэт-аўкцыёну Allegro сёння была заблакаваная.

«Сёння раніцай служба Allegro зазнавала тэхнічныя праблемы. Яны былі звязаныя з DDoS атакай, якая была паспяхова адбітая», - паведаміла адміністрацыя аўкцыёну на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Паводле звестак кампаніі, хакеры ўдзень паўторна напалі на сайт, у сувязі з чым доступу да яго на некалькі гадзін былі пазбаўленыя блізу 20% карыстальнікаў. У сувязі з гэтым адміністрацыя падоўжыла аўкцыёны, якія былі распачатыя падчас хакерскіх нападаў.

Allegro быў заснаваны ў 1999 годзе на ўзор амэрыканскага інтэрнэт-аўкцыёну eBay прадпрымальнікамі з Познані. Ён папулярны не толькі сярод палякаў, але і сярод беларусаў, якія прыязджаюць на закупы ў Польшчу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках