20 траўня 2024, панядзелак, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакістанскага дыктатара судзяць за тэрарызм

7
Пакістанскага дыктатара судзяць за тэрарызм

Былы прэзідэнт Пакістана Пярвез Мушараф паўстаў перад антытэрарыстычным судом у Ісламабадзе.

Яго абвінавачваюць у тым, што ён незаконна пазбавіў свабоды некалькіх суддзяў у 2007 годзе, перадае BBC.

Пярвез Мушараф, які займаў прэзідэнцкую пасаду з 1999 па 2007 год, быў арыштаваны ў пятніцу. Раней Вярхоўны суд пастанавіў, што дзеянні, у якіх яго абвінавачваюць, з'яўляюцца актам тэрарызму, з-за чаго яго справа павінна разглядацца ў спецыяльным судзе.

Сам Мушараф назваў абвінавачванні супраць яго палітычна матываванымі.

Экс-прэзідэнт у сакавіку вярнуўся ў Пакістан з добраахвотнай высылкі, спадзеючыся ў траўні прыняць удзел у выбарах на чале сваёй партыі «Усепакістанская мусульманская ліга», але выбаркам не зарэгістраваў яго ў якасці кандыдата.

Гэта справа супраць Мушарафа тычыцца яго рэзананснага рашэння адправіць у адстаўку некалькіх суддзяў, у тым ліку вярхоўнага суддзю Іфціхара Мухамада Чаўдры, калі ён увёў у краіне надзвычайнае становішча ў 2007 годзе. Суддзі былі заключаныя пад хатні арышт.

Мушараф спрабаваў пазбегнуць арышту з тых часоў, як вярнуўся на радзіму. Супраць былога лідара Пакістана таксама вылучаныя і іншыя крымінальныя абвінавачванні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках