17 траўня 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны землятрус у Кітаі: каля ста загінулых, тысячы параненых

13

Магутны землятрус магнітудай 7,0 адбыўся ў правінцыі Сычуань на захадзе Кітая.

Паводле апошніх дадзеных аператыўнага штаба, на якія спаслалася AFP, колькасць ахвяр вырасла да 100 чалавек. Лічбы ўвесь час змяняюцца. Мясцовы тэлеканал CCTV News паведамляе аб 102 ахвярах і больш 2 тысячах параненых, піша NEWSru.com.

Першапачаткова гэты тэлеканал паведамляў пра 72 загінулых, але пазней карэктаваў дадзеныя ў бок змяншэння. Аднак затым яны сталі няўхільна расці.

Землятрус пачаўся каля 8 раніцы па пекінскім часе (3 раніцы па Менску). Шмат хто ў гэты час яшчэ спалі - відавочна, гэтым часткова тлумачацца такія значныя страты. У правінцыі ўжо зарэгістравана звыш двух дзесяткаў афтэршокаў магнітудай 3,0 і вышэй. Як паведамляецца, штуршкі адчуваліся ў размешчанай у некалькіх сотнях кіламетрах на ўсход адміністрацыйнай акрузе Чунцын, дзе жывуць 30 мільёнаў чалавек.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся прыблізна ў 100 кіламетрах ад горада Лэшань. Ачаг залягаў на глыбіні 13 кіламетраў. У сталіцы правінцыі - горадзе Чэнду - скалыналіся будынкі. «Сіньхуа» таксама паведамляе пра штуршкі магнітудай 6,4 каля берагоў Інданэзіі і магнітудай 5,1 - каля ўзбярэжжа Тайваня.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян распарадзіліся прыняць усе магчымыя меры, каб выратаваць людзей і мінімізаваць страты. Таксама яны запатрабавалі ўзмацніць сейсмічнае назіранне. Лі Кэцян асабіста прыляцеў у пацярпелы рэгіён. Туды таксама накіраваныя атрады салдат.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках