19 траўня 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асуджаны былы намеснік дырэктара «Віцязя» яшчэ вінен Br32 млрд

25
Асуджаны былы намеснік дырэктара «Віцязя» яшчэ вінен Br32 млрд

Віцебскі абласны суд прызнаў Аляксея Жукоўскага вінаватым у атрыманні буйных хабараў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і крадзяжы.

Беларускі тэлеканал ОНТ паведамляе, што «былы кіраўнік яшчэ ў 2005 годзе стварыў злачынную групу. У яе ўваходзілі два змоўнікі з ліку работнікаў завода і камерцыйны прадстаўнік замежнай кампаніі. Створаная група рэгулярна на працягу двух гадоў нібыта перамагала ў тэндэрах на пастаўку камплектовых вырабаў для тэлевізараў».

Вераніка Пасмецьева, старшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі заявіла:

«Завышаным коштам купляліся камплектовыя вырабы і пастаўляліся на «Віцязь», за што Жукоўскі атрымліваў неаднаразова хабары. Адале, калі збіраліся тэлевізары на «Віцязі», праз камерцыйныя структуры яны накіроўваліся для рэалізацыі ў Расейскую Федэрацыю без кантрактаў і папярэдняй аплаты. Грошы здымаліся гатоўкай праз псэўдапрадпрымальніцкія структуры і размяркоўваліся паміж усімі ўдзельнікамі групы» .

Тэлевізарамі з нізкім коштам утаргавалі амаль Br 80 млрд. Шэрую «схему» выявілі яшчэ ў 2006 годзе, але чыноўнік здолеў схавацца. І толькі праз пяць гадоў міжнароднага вышуку Жукоўскага этапавалі ў Беларусь.

Паводле пастановы суда Жукоўскі не толькі адправіцца ў калонію, але і павінен будзе сплаціць былому працадаўцу Br 32 млрд.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках