Загарэўся спартыўны цэнтр «Алімпійскі»
6- 27.04.2013, 16:11
У спартыўна-аздараўленчым цэнтры «Алімпійскі» на праспекце Незалежнасці ў Менску адбылося ўзгаранне, эвакуявана 25 чалавек.
Загаранне адбылося сёння а 12.30 у парыльным памяшканні жаночай сауны памерам 3 на 4 м на першым паверсе. Загаранне было ліквідавана цягам гадзіны. У выніку пажару з будынка было эвакуявана 25 наведвальнікаў цэнтра.
Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца.